|
"Сьпевы пра Даўніх Ліцьвінаў да 1434 года", напісаныя
Янам Чачотам, гэта паэтычная хроніка падзей паганскай Літвы,
як некалі называлі ў асноўным землі цэнтральнай і заходней
Беларусі. У аснову сваіх песень паэт паклаў гістарычныя факты, узятыя
з "Хронікі польскай,
літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага і
дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадора Нарбута.
Сёньняшнія беларускія гісторыкі пераканаўча паказваюць памылковасьць
многіх момантаў тых прац. Ян Чачот, вядома ж, не мог крытычна
падыйсьці да летапісных зьвесткаў, адсюль і яго памылкі. Але
трэба ўлічыць, што гістарычныя факты ён апрацоўваў як мастак,
акцэнтуючы ўвагу больш на маральнае аблічча сваіх герояў. "Сьпевы пра Даўніх Ліцьвінаў ..." у жывых вобразах узнаўляюць нашу далёкую мінуўшчыну, вельмі цікава асьвятляюць шмат якія яе старонкі. |
Чачот Ян, ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ / Уклад., пер. з польскага, прадм.
і камент. К. Цвіркі. -- Мн.: МФ "Беларускі кнігазбор", 1996. --
374 с.
ISBN 985-6318-06-8
Да старонкі
Гісторыя Беларусі
Да старонкі
Беларуская паэзія
Чакаем
прапановы і заўвагі