Тутака Вы знойдзеце трохі інфармацыі
аба мне і аб маіх інтарэсах.
А цікаўлюся я рознымі мовамі.
Гэтую бачына я даўно не абнаўляў. Бо пераехаў на новы адрас
| Мова | Кароткае апісаньне. |
|---|---|
|
Беларуская Biełaruskaja |
Паколькі Вы чытаеце гэтыя радкі, Вы ведаеце, што гэта за мова. |
|
Эспэранта Esperanto |
Міжнародная штучная мова, якую стварыў Л. Л. Заменгоф. На сёньняшні дзень самая буйнейшая із штучных моў. Выдаюцца шмат перыёдыкі, штогод друкуюцца вялікая колькасьць кніг, ствараюцца песьні і гучыць па радыё. |
|
Іда Ido |
Рэфармаваная версія мовы Эсперанта, пазбаўленая дыякрытычных знакаў, словаўтварэньне перароблена ў бок большай лагічнасьці, лексіка ўзята больш інтэрнацыйная (эўрапейская). |
|
Лаглан / Лажбан Loglan / Lojban |
Мова, якую стварыў Дж. К. Браўн з метай праверыць гіпотэзу Ўорфа-Сэпіра. (Мова абмяжоўвае мысліцельны працэс чалавека, г.з. зьмяненьне мовы можа паўплываць на эфектыўнасьць мысліцельнага працесу). У аснову мовы пакладзена матэматычная логіка. |
| Іншыя мовы | У сьвеце існуе шмат пабудаваных (штучных) моў. Амаль усе яны не змаглі сягнуць далей стадыі праекту. Г. з. аўтар стварыў мову, склаў слоўнікі, але гэта мова або не набыла пасьлядоўнікаў, або набыла вельмі няшмат. Таму большасьць штучных моў існуе толькі на паперы. |
Розныя тэксты.
Ці новы адрас.
А зараз некаторая інфармацыя аба мне.
Вось гэта Зьміцер Лапцёнак. (~11K)
Менск (~265K) — Горад, дзе я нарадзіўся й жыву.
Беларусь (~313K) — Краіна, дзе знаходзіцца гэты горад.
Чырвоны касьцёл — Тут быў зарэгістраваны мой шлюб з каханай жонкай Ірынай і адбылося храшчэньне нашага першага сына Ўладзіслава: 1 (~60K); 2 (~34K); 3 (~63K);